6 лютага Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса запрасіла гасцей і пастаянных карыстальнікаў бібліятэкі на творчы вечар «Душы запаветная ліра» з нагоды юбілею пісьменніцы Г.Нічыпаровіч. Мерапрыемства было напоўнена святлом усмешак, цяплом сэрцаў, сяброўскіх прывітанняў, якія гучалі ў гонар жанчыны, якую лёс надзяліў талентам ствараць паэтычныя радкі.
На сустрэчу завіталі члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Р.Малахоўскі і І.Карнаухава, сябры па творчасці, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Т.І.Лычкоўская, навучэнцы 9-х класаў Уздзенскай сярэдняй школы № 1 імя А.С.Пушкіна і інш.
Творчыя і сяброўскія адносіны звязваюць удзельнікаў літаб’яднання «Нёманец» і народны калектыў паэтаў і празаікаў «Выток» Дзяржынскай раённай бібліятэкі, якія таксама вершамі і музычным падарункам віншавалі Галіну Міхайлаўну.
Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй і паказам відэароліка «Мая вёска», створаным супрацоўнікамі бібліятэкі на верш Галіны Міхайлаўны, які яна прысвяціла сваім землякам, сваёй вёсцы.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства змаглі зрабіць фотаздымак з пісьменнікамі.