Быць самім сабой - Дзяржаўная ўстанова культуры

Быць самім сабой

7 лютага супрацоўнікі Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі і ўдзельнікі літаб’яднання «Нёманец» завіталі на творчую вечарыну «Быць самім сабой» – члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельніка народнага калектыву паэтаў і празаікаў «Выток» Антона Анісовіча.

Прайшла яна ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: начальнік аддзела культуры Дзяржынскага райвыканкама Аляксандр Станкевіч, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос, пісьменнікі Кастусь Цыбульскі, Людміла Круглік, Віктар Сабалеўскі, Дзмітрый Вінаградаў, мастак-карыкатурыст Анатоль Гармаза, а таксама шматлікія прыхільнікі таленту Антона Браніслававіча. Удзельнікі з цікавасцю даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях Антона Браніслававіча, пачулі яго ўласныя вершы. У ходзе мерапрыемства гучалі песні на словы Антона Анісовіча. На памяць аб сустрэчы быў зроблены агульны фотаздымак.

 

Прокрутить вверх