Хвілінкі-весялінкі - Дзяржаўная ўстанова культуры

Хвілінкі-весялінкі

6 лютага бібліятэкар Зенькавіцкай сельскай бібліятэкі правяла літаратурную сустрэчу «Хвілінкі-весялінкі». На «Хвілінкі-весялінкі» да 75-годдзя пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Нічыпаровіч Г.М., бібліятэкар запрасіла вучняў пачатковых класаў Зенькавіцкай базавай школы. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра творчыя здабыткі Галіны Міхайлаўна, адгадалі загадкі, вывучылі вясёлы алфавіт, створаны з дапамогай зразумелых для дзяцей вобразаў, пры дапамозе «чароўнай закладкі» выбралі і  зачыталі вершы.

Прокрутить вверх