26 студзеня, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь бібліятэчныя ўстановы ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса» актыўна працавалі на выбарчых участках раёна. Для гасцей і выбаршчыкаў былі аформлены кніжныя тэматычныя выстаўкі, праведзены: літаратурна-паэтычнае асарці «Кропельку Уздзенскай паэзіі ў дар», літаратурныя прышчэпкі «Мой родны край, што Уздзенскім названы», «Вершаў нізка з Уздзенскай калыскі», віктарыны «Сцяжынкамі Уздзеншчыны», фальклорная гульня «Трапнае слова – беларускае слова» і інш. Партнёрам мерапрыемстваў выступіла РГА «Белая Русь».