Кожны чалавек, незалежна ад ступені прыналежнасці да мастацтва, шукае свой шлях да прыгожага. А дапамагае ў гэтай творчай справе майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Л.Дзюрычка з Узды. Так, 21 студзеня ў літаратурна-мастацкай гасцёўні “У Паўлюка” адбыўся чарговы майстар-клас “Захапленне прыгажосцю” па фактурнаму жывапісу. Удзельніцы мерапрыемства атрымалі станоўчы настрой, працуючы над дэкаратыўным пано, паўдзельнічалі ў гульні “Падыходзь – абдыму” і абмяркоўвалі планы на наступную сустрэчу ў бібліятэцы.