Добрым быть совсем-совсем не просто - Дзяржаўная ўстанова культуры

Добрым быть совсем-совсем не просто

У Слабадской сельскай бібліятэцы 21 студзеня прайшла гульня-трэнінг «Добрым быть совсем-совсем не просто» на чарговым пасяджэнні клуба «В гостях у сказки». Яна была прысвечана добрым чалавечым якасцям і дружбе. Удзельнікі і госці – бібліятэкар Уздзенскай ЦРБ імя П.Труса В.Віяленцій і культарганізатар РДК В.Тоўстая – з  першых хвілін аказаліся ў яркай, насычанай падзеямі і эмоцыямі атмасферы: дзеці расказвалі пра свае навіны, радаваліся сустрэчы, распытвалі, чым будуць займацца. Вядучая Н.М.Лабковіч прапанавала разам чытаць вершы і апавяданні пра дружбу, разглядваць кнігі і аналізаваць праблемныя сітуацыі, расказваць пра сваіх дамашніх выхаванцаў, гуляць у гульні, удзельнічаць у конкурсах. Прыемна было бачыць, як старанна і ўдумліва падбіралі маленькія псіхолагі прыемныя словы адзін для аднаго і для дарослых у гульні «Камплімент», як радаваліся, знаходзячы свайго сябра з завязанымі вачыма, як шчыра падпявалі сваім аднакласнікам. Госці падарылі  альбом-летапіс дружбы і добрых спраў, а дзеці на рэфлексійных васільках напісалі пажаданні дарослым.

Прокрутить вверх