Грамадска-культурная акцыя «Голоса родной страны» на Уздзеншчыне - Дзяржаўная ўстанова культуры

Грамадска-культурная акцыя «Голоса родной страны» на Уздзеншчыне

16 студзеня супрацоўнікі Уздзенскай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у грамадска-культурнай акцыі «Голоса родной страны», якая праходзіла ў Палацы культуры. Для жыхароў і гасцей горада была падрыхтавана інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка «Ганаруся табой, Беларусь!» У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Уздзенскага райвыканкама Д.Колас, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.Ліс.

Вучні школ горада і дарослыя актыўна ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні «Падкажыце трапнае слова на роднай мове!», запісвалі асабіста ў сшытак рэдка ўжывальныя словы, чыталі вершаваныя радкі беларускіх паэтаў. З задавальненнем размяшчалі карцінку з выявай сімвала Беларусі на стэндзе «Сімвалы Беларусі».

Прокрутить вверх