На патрыятычную гадзіну «Беларусь: гісторыя і сімвалы» 16 студзеня Уздзенская раённая бібліятэка запрасіла вучняў 7 «Б» класа ДУА «Уздзенская сярэдняя школа №1 імя А.С.Пушкіна», каб паведаміць аб цікавых фактах з гісторыі нашай краіны, аб яе сімвалах у галіне культуры, гісторыі, літаратуры, эканомікі, спорту і інш. Вучням была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя і агляд кнігі «Сімвалы Беларусі», у якой прадстаўлена больш чым 100 аб’ектаў і з’яваў, дзякуючы якім нашу краіну ведаюць у свеце.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства быў праведзены агляд выстаўкі-экспазіцыі «Генацыд беларускага народа».