Шчыра пра ўсё - Дзяржаўная ўстанова культуры

Шчыра пра ўсё

10 студзеня раённая бібліятэка сабрала ўдзельнікаў літаб’яднання «Нёманец» на літаратурна-паэтычную гадзіну «Шчыра пра ўсё». У гэты дзень адбылася прэзентацыя зборніка І.Дворак «Радуйтесь жизни!» Новыя вершы прачытала Т.Каляда. Удзельнікі творчай сустрэчы падзяліліся сваімі планамі на новы год, узгаднілі план мерапрыемстваў у літаб’яднанні. У гэты дзень у раённую бібліятэку завітала М.Прохар, рэдактар літаратурна-мастацкай праграмы «Літаратурны калейдаскоп» Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Дырэктар бібліятэкі А.Драчан расказала аб Кутку баявой і працоўнай славы бібліятэкі, аб бібліятэкарах і пісьменніках-земляках, абараняўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны нашу Радзіму.

Прокрутить вверх