26 снежня ў раённай бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў работы Уздзенскай раённай арганізацыі ветэранаў за 2024 год. У рабоце нарады прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама А.А.Жандармава і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.В.Салавей.
З падрабязнай справаздачай перад прысутнымі выступіла старшыня раённага Савета ветэранаў Т.І.Лычкоўская. Адзначыўшы, якім складаным і напружаным быў адыходзячы год, Таццяна Іванаўна падкрэсліла, што ветэраны не стаялі ў баку ад падзей у раёне і краіне. Працавалі ў цесным супрацоўніцтве з аддзеламі райвыканкама, установамі адукацыі, бібліятэкай, прафсаюзнымі і грамадскімі арганізацыямі.
Выступленне суправаджалася слайдамі аб праведзеных шматлікіх культурных мерапрыемствах, а гэта – дыялогавыя пляцоўкі, раённыя і абласныя літаратурныя творчыя конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы, вечары ўшанавання памяці.