24 снежня ў раённай бібліятэцы сабраліся ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання «Нёманец» на своеасаблівыя літаратурныя дажынкі «Літаратурная хваля». Мясцовыя паэты і празаікі распавядалі пра свае літаратурныя дасягненні, узнагароды, творчыя планы. У выкананні аўтараў гучалі і новыя творы. В.М.Шытыка прачытала апавяданне для дзяцей, Т.А.Каляда – вершы, а В.Бокуць-Чабатарова расказала пра зборнік аўтарскіх песен. Сюрпрызам для ўдзельнікаў мерапрыемства былі віншаванні Дзеда Мароза і Снягуркі, якія завіталі на мерапрыемства.