19 снежня прайшла прафілактычная гадзіна «Пусть всегда будет завтра без преступности, наркотиков и СПИДа» з удзелам урача-нарколага УАЗ “Уздзенская цэнтральная раённая бальніца” К.В.Ахрамовіч. Кацярына Валянцінаўна расказала ўдзельнікам клуба “РИТМ”, што працуе на базе УА “Уздзенскі дзяржаўны каледж”, пра наркатычную і алкагольную залежнасць, этапы вызначэння СНІД і ВІЧ-інфекцыі, іх уплыў на здароўе чалавека. Актуальнай тэмай быў расказ пра злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў. Навучэнцы каледжа задавалі пытанні, якія іх цікавяць. Бібліятэкар Алена Аляксандраўна зрабіра тэматычны агляд літаратуры з фонда раённай бібліятэкі “Без инфекций во взрослую жизнь”.
На мерапрыемстве былі раздадзены лістоўкі “Безопасное поведение при гололеде”, “Правила цифровой гигиены”.