У літаратурнай гасцёўні “У Паўлюка” прайшла хвілінка бяспекі “Новы Год – прыгожы і бяспечны!”. 19 снежня на пераднавагоднюю нараду клубных работнікаў раёна прыйшла бібліятэчная Баба Марозіха з добрымі пажаданнямі і напаміналкамі-улёткамі “Безопасный Новый год”. Каб весела прайшлі святы, каб кожны дзень прыходзілі наведвальнікі ў клубныя ўстановы, з задавальненнем і імпэтам удзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах — трэба арганізаваць максімальна бяспечную святочную прастору. Аб гэтым жа вёў сур’ёзную размову намеснік начальніка РАНС С.Каравацкі.