З вучнямі 3 класа ДУА «Хатлянская сярэдняя школа» 18 снежня адбылася гутарка «Безопасный Новый год», якую правялі бібліятэкары Хатлянскай сельскай бібліятэкі. У пачатку мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігамі пра зіму, Новы год, чыталі вершы і казкі, спявалі песню «В лесу родилась ёлочка». Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі аб неабходных атрыбутах Новага года і аб тым, як упрыгожыць навагоднюю ёлку. У ходзе размовы бібліятэкары расказала дзецям аб правілах пажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць падчас навагодніх свят. На прыканцы, кожны з вучняў атрымаў малюнак па тэме для размалёўкі.