12 снежня ў раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі пісьменніка, краязнаўцы з Уздзеншчыны Дзмітрыя Вінаградава «Кумир бронзовой птицы» у рамках літаратурна-краязнаўчага экскурса «Падарожжа ў свет кнігі». Цікава і карысна было даведацца пра асноўныя літаратурныя і гістарычныя славутасці Уздзеншчыны вучням 11 класа раённай гімназіі. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.Крыванос, які прааналізаваў творчасць пісьменніка і яго асабісты ўклад у беларускую літаратуру.
Сваімі ўражаннямі пра новую кнігу падзяліліся яе першыя чытачы. З пажаданнямі моцнага здароўя, доўгай плённай працы і новых творчых поспехаў звярнуліся да Дзмітрыя Леанідавіча старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Лычкоўская, члены Саюза пісьменнікаў Віктар Сабалеўскі, Галіна Нічыпаровіч, Валянціна Шытыка, члены літаб’яднання «Нёманец» Ніна Лятун, Тамара Каляда, Вольга Бокуць-Чабатарова, Ала Шыбко, дырэктар бібліятэкі Аксана Драчан.
Павіншавалі Дзмітрыя Леанідавіча з выхадам кнігі яе асноўныя крытыкі – жонка Ганна Адамаўна, з якой жывуць разам 55-ы год, унукі. Упрыгожыла мерапрыемства песнямі пра родны край салістка РДК Вольга Тоўстая.
В.Сабалеўскі
https://zorkanews.by/13122024/prezentacziya-istoricheskogo-romana-pisatelya-iz-uzdy-proshla-v-rajonnoj-biblioteke/
http://maaspb.by/gistoryi-ad-dzmitryya-vinagradava/