У Хатлянскай сельскай бібліятэцы 12 снежня прайшла пазнавальная гадзіна «Мир птиц и зверей ждет поддержки от друзей» у клубе «Мурашык». Бібліятэкар Алена Яўгенаўна расказала дзецям аб тым, што ў прыродзе няма шкодных, непатрэбных раслін і жывёл, аб узаемасувязі ўсіх жывых арганізмаў у свеце. Падчас мерапрыемства дзеці ўспомнілі, што такое экалогія, як трэба берагчы прыроду, які ўплыў чалавек аказвае на навакольнае асяроддзе і што трэба рабіць для таго, каб захаваць наш агульны дом — планету Зямля. Пагаварылі аб набліжэнні зіма і як голадна і холадна будзе птушкам і звярам і што трэба зрабіць.