Духовное наследие Узденщины - Дзяржаўная ўстанова культуры

Духовное наследие Узденщины

5 снежня супрацоўнікі і чытачы раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Духовное наследие Узденщины”, якое праходзіла ва Уздзенскай Свята-Петра-Паўлаўскай царкве. Цікавым і змястоўным быў экскурс протаіерэя храма айца Грыгорыя Чарапеннікава па гісторыі Уздзенскай царквы і яго настаяцелях. Удзельнікі мерапрыемства пабывалі ў нядзельнай школе, сваеасаблівым праваслаўным музеі, дзе захоўваюцца старажытныя іконы, кнігі, царкоўнае адзенне для правядзення службы ў храме. Вельмі цікава айцец Г.Чарапеннікаў распавядаў аб жыцці і дзейнасці свяшчэнапакутніка, протаіерэя Свята-Петра-Паўлаўскай царквы Міхаіла Навіцкага, які служыў Богу і людзям у бязбожныя 20-30-я гады мінулага стагоддзя.

Нягледзячы  на ганенні ўладай, цяжкасці, айцец Міхаіл не адрокся ад веры, а быў дарадчыкам і памочнікам для ўсіх веруючых.

Напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікі азнаёміліся з архіўнымі дакументамі і сямейнымі фотаздымкамі протаіерэя Міхаіла Навіцкага.

Прокрутить вверх