«На хвалі паэтычнай дружбы» – пад такой назвай 29 лістапада прайшла гадзіна паэтычных зносін у літаратурным аб’яднанні “Нёманец”, што працуе пры Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П.Труса. Атрымалася цёплая размова аб месцы і ролі літаратараў у сучасным грамадстве, аб любові да Радзімы і прыроды, аб праблемах выхавання сярод дзяцей і дарослых, аб радасцях жыцця і недахопах, што ў ім сустракаюцца.
Віктар Сабалеўскі распавёў пра сучасныя патрабаванні, што прад’яўляюцца да ахвотных папоўніць шэрагі творчай арганізацыі. Ён пазнаёміў прысутных са сваёй новай кнігай гумару “Казёл у трэндзе”. Кожны з прысутных падзяліўся сваімі планамі і дасягненнямі.
Мерапрыемства прайшло на сапраўднай хвалі паэтычнай дружбы.
http://maaspb.by/z-zhyccya-litaraturnyx-abyadnannya%d1%9e-minshchyny/ .