25 лістапада школьнікі з Суткаўскай базавай школы прымалі гасцей: першага сакратара РК ГА “БРСМ” Аляксандра Берлінскага і бібліятэкара Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса Вольгу Віяленцій. Для дзевяцікласнікаў і іх бацькоў быў праведзены сямейны інтэлектуальна-патрыятычны турнір “Навечна ў памяці народнай”, а вучні малодшых класаў з вялікай ахвотай расказалі пра сваіх мамаў і татаў, а таксама пра блізкіх і далёкіх сваякоў, катоў, сабак і папугаяў у інтэрактыўнай гульні “Семья – это…”. Удзельнікі абодвух мерапрыемстваў атрымалі прызы, фальклорна-сямейную “прышчэпку” і шмат станоўчых эмоцый.