В чём сила агрария? - Дзяржаўная ўстанова культуры

В чём сила агрария?

13 лістапада ў раённай бібліятэцы адбылося чарговае мерапрыемства для вучняў агракласа ДУА «Уздзенская сярэдняя школа №1 імя А.С.Пушкіна» у рамках адукацыйнага праекту «Сельскагаспадарчую прафесію выбіраем сёння». Сустрэча праходзіла ў выглядзе актуальнага дыялога пад назвай «В чём сила агрария?» На працягу мерапрыемства вялася размова аб значнасці прафесій сельскагаспадарчага напрамку, аб спецыялістах і спецыяльнасцях, якія патрэбны гэтай галіне. На сустрэчу з вучнямі быў запрошаны спецыяліст па вырошчванню садоў А.Л.Лятун, які вельмі цікава і змястоўна расказаў прысутным аб сваёй прафесійнай дзейнасці і прадэманстраваў відэаролікі з уласнага вопыту работы.

https://zorkanews.by/16112024/80648/  

Прокрутить вверх