Не засталіся ў баку 6 лістапада ад рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» і самыя маленькія яе жыхары – выхаванцы Хатлянскага дзіцячага сада.
Для іх бібліятэкары Хатлянскай сельскай бібліятэкі падрыхтавалі хвілінку-інфармінку «Вучымся берагчы энергію правільна!». Дзеці пазнаёміліся з кнігамі серыі «Эканомія і беражлівасць», даведаліся, дзе і як выкарыстоўваюцца электрычныя прыборы, правілы бяспекі пры абыходжанні з імі, аб неабходнасці эканоміі электрычнасці, атрымалі памяткі.