Удзельнікаў раённага Злёту маладых спецыялістаў Уздзенскага раёна 30 кастрычніка сустракала раённая бібліятэка. Для іх была падрыхтавана аглядная экскурсія, а таксама агляд тэматычных кніжных выставак і экспазіцый: “Генацыд беларускага народа”, “Беларусь помніць” і інш. Моладзь таксама зацікавілі выставы мастацкіх работ В.Мкртчана і А.Кодзінай, дэкаратыўна-прыкладных работ Л.Дзюрычка.
Дырэктар бібліятэкі А.В.Драчан расказала пра земляка М.Навіцкага, Героя Савецкага Саюза, які здзейсніў подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прысутным быў прапанаваны відэаролік на верш Д.Вінаградава “Запоздавшее письмо”.
Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з паслугамі, якія прадстаўляе бібліятэка сваім карыстальнікам, паўдзельнічалі ў літаратурнай прышчэпцы.