Успаміналі пра камсамольскае мінулае - Дзяржаўная ўстанова культуры

Успаміналі пра камсамольскае мінулае

Кожны год 29 кастрычніка тыя, хто ў савецкія часы і пазней меў дачыненне да адной з самых масавых маладзёжных арганізацый, збіраюцца разам, каб прыгадаць гады свайго знаходжання ў камсамоле, цікавыя тагачасныя справы, мерапрыемствы, людзей, якія самі гарэлі новымі ідэямі і іншых запальвалі сваім энтузіязмам.

Чарговая такая сустрэча адбылася ў Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П. Труса. Бібліятэкар Алена Кучук нагадала прысутным асноўныя вехі камсамольскага руху ў краіне і на Уздзеншчыне. З цікавасцю праслухалі ўдзельнікі мерапрыемства выступленні членаў Мінскага абласнога аддзялення СПБ Дзмітрыя Вінаградава і Віктара Сабалеўскага. Дзмітрый Леанідавіч расказаў пра тое, чым жылі маладыя людзі ў 50-60-я гады мінулага стагоддзя. Цікавы гэта быў час – ударныя камсамольскія будоўлі, імкненне юнакоў і дзяўчат хутчэй адбудаваць разбуранае вайной, пабудаваць сацыялістычнае грамадства, а затым і  камунізм, трапіць у космас… А Віктар Сабалеўскі – чыя камсамольская маладосць прыпала на 70-80-я гады, распавёў пра работу ў школьным “Камсамольскім пражэктары”, будатрадаўскі рух у студэнцкі час, маладзёжныя вандроўкі ў гады, калі з’яўляўся членам бюро Стаўбцоўскага райкама УЛКСМ, журналісцкую працу.

У кожнага свае ўспаміны, уражанні, а ў цэлым атрымаўся цікавы малюнак, якому могуць пазайздросціць сучасныя маладыя людзі.

Віктар Сабалеўскі

Успамінаем пра камсамольскае мінулае

Прокрутить вверх