У межах Тыдня бацькоўскай любові бібліятэкар Азерскай сельскай бібліятэкі 17 кастрычніка правяла сярод наведвальнікаў бібліятэкі экспрэс-апытанне “Традыцыі маёй сям’і”.
Удзельнікі апытання з ахвотай дзяліліся традыцыямі, расказвалі, як яны праходзяць і калі з’явіліся ў іх сем’ях. У кагосці — гэта святкаванне Новага года, Вялікадня ўсёй сям’ёй, у іншых — сумесная вячэра па пятніцах, на якой збіраецца ўся сям’я ў поўным складзе. Самае галоўнае, што сямейныя традыцыі прысутнічаюць у кожнага ўдзельніка, бо традыцыя — гэта сімвал чагосьці вечнага, адчуванне блізасці і згуртаванасці ўсіх членаў сям’і.