3 кастрычніка ў клубе «Залаты ўзрост» адбыўся тэматычны вечар «Вам мудрость годы подарили», на якім адбылося падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу «Ветэранскі падворак — 2024» і ўзнагароджанне пераможцаў. Арганізатарам конкурсу выступіў раённы Савет ветэранаў. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі завочнае знаёмства з гаспадарамі сядзіб — працавітымі, дбайнымі, крэатыўнымі. Удзельнікі конкурсу пачулі шмат цёплых слоў і пажаданняў у свой адрас, а пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі, якія ўручыла старшыня раённай арганізацыі ветэранаў БГАВ Т.І.Лычкоўская. Міні-канцэрт падрыхтавалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Уздзенскага раёна.