Подвигу посвящается - Дзяржаўная ўстанова культуры

Подвигу посвящается

Для вучняў УА «Уздзенская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат», якія 26 верасня наведалі раённую бібліятэку, была падрыхтавана гадзіна памяці «Подвигу посвящается» пра разведгрупу «Джэк», якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Усходняй Прусіі.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра подзвіг савецкіх разведчыкаў, адзін з якіх ураджэнец Уздзеншчыны – Напалеон Рыдзеўскі. Да мерапрыемства  была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя аб дзейнасці групы, урыўкі з дакументальнай кінастужкі «Парашюты на деревьях». Адбылася прэзентацыя кнігі аднаго з удзельнікаў разведгрупы Г.Юшкевіча «Последний из группы «Джек».

 Дзевяцікласнікам была прапанавана экскурсія па экспазіцыі «Генацыд беларускага народа».

Прокрутить вверх