25 верасня вучні агракласа ДУА “Уздзенская сярэдняя школа №1 імя А.С.Пушкіна” былі запрошаны на чарговае тэматычнае мерапрыемства ў рамках адукацыйнага праекта «Сельскагаспадарчую прафесію выбіраем сёння». На вераснёўскай сустрэчы ім быў прапанаваны агляд літаратуры па сельскай гаспадарцы “Ад вучня да спецыяліста”. Спачатку з вучнямі адбыўся дыялог аб людзях, аграрыях, Героях Сацыялістычнай Працы, якія свае сілы, веды і вопыт рэалізавалі ў розных галінах сельскай гаспадаркі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з творамі мастацкай літаратуры, творамі фотамастацтва аб працы хлебаробаў, павазе да хлеба. З цікавасцю вучні ўдзельнічалі ў гульнёва-забаўляльнай праграме “Калейдаскоп сельскагаспадарчых прафесій” якую правяла метадыст В.Віяленцій.