Скарб народа Беларусі – у яднанні - Дзяржаўная ўстанова культуры

Скарб народа Беларусі – у яднанні

17 верасня – асаблівая дата для нашай краіны. У гэты дзень беларусы адзначалі Дзень народнага адзінства. З гэтай нагоды 20 верасня ў Азерскай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурна-краязнаўчы час «Скарб народа Беларусі – у яднанні» для ўдзельнікаў клуба аматараў чытання «Кнігалюб».

Спачатку дзеці ад бібліятэкара даведаліся пра гісторыю стварэння гэтага свята, яго значымасць для кожнага грамадзяніна нашай краіны. Пасля дзеці выправіліся ў незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі, дзе змаглі павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі мовы Беларусі. А рабілі яны гэта, выконваючы пэўныя заданні: «Закончы прыказку», «Хто ёсць хто?», «У свеце народных традыцый» і інш. Завяршэннем свята стала імправізаваная віншавальная кветка “Беларусь адзіная”, якую змайстравалі дзеці, напісаўшы свае добрыя пажаданні краіне і народу Беларусі на папяровай далоні. Кветка з далоняў стала сімвалам адзінства ўдзельнікаў мерапрыемства.

Прокрутить вверх