17 верасня ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання «Нёманец» сабраліся на гадзіну-разважанне «Вялікі свет, а Беларусь адна», якая была прымеркавана да Дня народнага адзінства. Прысутныя вялі гаворку аб гісторыі свята, разважалі аб беларускай нацыі і дзяржаўнасці. В.Шытыка і Г.Кароль чыталі вершы, прысвечаныя нашай радзіме. В.Бокуць-Чабатарова выконвала аўтарскія песні, а Д.Вінаградаў падзяліўся са сваімі аднадумцамі творчымі поспехамі і планамі.