15 верасня ўсе бібліятэкі Беларусі адзначылі сваё прафесійнае свята. У Азерскай сельскай бібліятэцы 17 верасня шырока раскінула свае галінкі «Дрэва добрых пажаданняў». Усе наведвальнікі, якія прыйшлі ў гэты дзень ў бібліятэку, выказвалі сваю падзяку, напісаўшы добрыя словы на лісточку, які яны мацавалі на галінках дрэва. У бібліятэцы “вырасла” вялікае і прыгожае дрэва добрых слоў. Чаго толькі не пажадалі чытачы — росквіту, творчых поспехаў, энтузіязму, калоны чытачоў і, вядома, шмат новых і цікавых кніг. Бібліятэка дзякуе кожнага, хто прыняў удзел у віншаванні і заклікае ўсіх любіць кнігу, бо кніга — гэта крыніца ведаў!