Праздник тех, кто любит книгу - Дзяржаўная ўстанова культуры

Праздник тех, кто любит книгу

12 верасня, напярэдадні Дня бібліятэк, бібліятэкары Уздзеншчыны сабраліся ў раённай бібліятэцы. Шмат цёплых слоў і віншаванняў гучала ў гэты дзень. Павіншаваць супрацоўнікаў бібліятэкі прыйшлі госці – пісьменнікі Уздзеншчыны – Г.Нічыпаровіч, Т.Каляда, В.Бокуць-Чабатарова, якія падарылі бібліятэкарам паэтычныя і музычныя віншаванні. У гэтым годзе бібліятэка таксама адзначыла і свой 80-гадовы юбілей. На святочнай сустрэчы прагучалі успаміны аб самых цікавых момантах работы бібліятэк. Шмат цёплых слоў было сказана і аб былых супрацоўніках, ветэранах бібліятэчнай справы Уздзеншчыны.

Прокрутить вверх