Смачна есці, цікава чытаць - Дзяржаўная ўстанова культуры

Смачна есці, цікава чытаць

Вераснёўскі “Бульбафэст-2024” 7 верасня ў Дзешчанцы зноў збіраў прыхільнікаў бульбяных прысмакаў, вясёлых конкурсаў і латарэй, песень ды сюрпрызаў.

Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса падрыхтавала выставу “Бульбу ўслаўляем!” для дачнікаў і сапраўдных гаспадароў, і інтэрактыўную праграму “Смачна есці, цікава чытаць”. На адным з кніжных стэлажоў былі сабраны творы беларускіх пісьменнікаў, у якіх ёсць аповед пра стравы з бульбы. Заданне было няпростым: прачытаўшы “смачную” цытату, здагадацца, з якога твора яна ўзята і хто аўтар, але ўдзельнікаў было – хоць адбаўляй. Дарослыя здагадваліся самі, для дзяцей і падлеткаў была распрацавана сістэма падказак. Побач можна было на поліэтыленавай плёнцы намаляваць маркерам “партрэт” бульбы, прайсці бібліяквілт “Картошечка”, паўдзельнічаць у конкурсе “бульбяных прыпевак”. А прызам за ўдзел была бульбяная прышчэпка і бясплатная бяспройгрышная латарэя.

Прокрутить вверх