6 верасня ў Дзешчанскай сельскай бібліятэцы прайшоў інтэрактыў “Роднай мовы ветлівыя словы” да Дня беларускага пісьменства. Дзеці даведаліся пра цікавыя факты аб гісторыі зараджэння свята, замацавалі веды аб першадрукарах. Рабяты з цікавасцю адгадвалі загадкі на тэму «Ветлівыя словы», перакладалі іх на беларускую мову і запісвалі на пялёстках васілька. У выніку, у бібліятэцы з’явілася невялікая «клумба» ветлівых слоў, зробленая юнымі чытачамі.