25 жніўня ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса” прыняла ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных на мемарыяльным комплексе “Курган Славы”, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году якасці.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі бібліятэчную інтэрактыўную пляцоўку “80 лет под мирным небом”. Жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з творамі уздзенскіх пісьменнікаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, прыняць удзел у акцыі “Беларусь помнит” і пазнаёміцца з творчасцю сучасных уздзенскіх паэтаў, прыняўшы ўдзел у літаратурнай прышчэпцы. Вялікім попытам у маленькіх наведвальнікаў карысталася пішучая машынка.