Яблычны дзянёк - Дзяржаўная ўстанова культуры

Яблычны дзянёк

14 жніўня ў Азерскай сельскай бібліятэцы прайшоў пазнавальна-забаўляльны час «Яблычны дзянёк», прысвечаны адной з самых карысных і смачных садавін – яблыку. На мерапрыемстве дзеці пашырылі ўяўленні аб яблыку, яго карысных уласцівасцях, розных гатунках, выкарыстанні ў кулінарыі. Шматлікія конкурсы з яблыкамі стварылі атмасферу весялосці, а выкананыя песні, чытанне вершаў удзельнікамі аб яблыках, накіравалі на ўсведамленне значнасці гэтага фрукта ў жыцці чалавека. У завяршэнні забавы дзеці атрымалі падарунак ад бібліятэкара – салодкія і румяныя яблыкі.

Прокрутить вверх