31 ліпеня ў чытальнай зале прайшло інтэрактыўнае мерапрыемства – Дзень успамінаў пра любімыя кнігі “Книга для души, для сердца”. Бібліятэкары ў гэты дзень прапанавалі узгадаць свае любімыя творы. На працягу дня кожны наведвальнік бібліятэкі меў магчымасць успомніць свае любімыя творы, парэкамендаваць іх другім чытачам, адказаць на бліц-апытанне. У выніку чаго была сфарміравана кніжная выстаўка з мастацкай літаратуры розных жанраў.