Чарговы бібліятэчны дэсант завітаў да членаў працоўнага атрада “Скала” 26 ліпеня з нагоды правядзення Дэкады кібербяспекі. Для іх была праведзена хвілінка інфармацыйнай бяспекі “Не дай себя обмануть”. Хвілінка перапынку, была запоўнена дыялогам пра тое, якія выгоды дае інтэрнэтнае сеціва, хто чым цікавіцца, якія сайты наведвае. А потым зайшла гутарка і пра небяспечныя з’явы ў гэтым асяродку. Аказалася, што старшакласнікі валодаюць патрэбнай інфармацыяй па бяспечнаму карыстанню сецівам. І ўсё ж не лішнім было атрымаць буклеты-папярэджанні “Вы должны это знать” з правіламі паводзін у сусветнай павуціне.
Не першы раз бібліятэкары сустракаюцца са старшакласнікамі, інфармацыю пра мерапрыемствы змяшчаюць на бібліятэчным сайце, а каб кожны мог пабачыць гэтую інфармацыю, раздалі прысутным квіткі з QR-кодамі. І вядома ж, прыемны сюрпрыз ад РГА “Белая Русь” – традыцыйная вершаваная прышчэпка з цукеркай.
Мерапрыемства прайшло ў рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Мы за здоровый образ жизни”.