У Зенькавіцкай сельскай бібліятэкі 24 ліпеня прайшоў бібліятэчны дэсант «Пра добрыя і дрэнныя звычкі» Для моладзі, якая працуе на зернятаку, бібліятэкар Галіна Іванаўна падрыхтавала праграму на час кароткага перапынку. Спачатку па матэрыялах кніжна-ілюстраванай выставы «Здоровью –да!» абмеркавалі дрэнныя і добрыя звычкі ўвогуле, а потым правялі гульню-трэнінг «Тариф антитабачный». Адну цыгарэту бібліятэкар прапанавала памяняць на розныя даброты: прыгожы дом ці аўтамабіль, падарожжы па свеце, свой бізнэс ці адпачынак на моры. Усе да адной цыгарэты вярнуліся ў куфэрак бібліятэкара, а добры настрой і прыгожыя мары, што абавязкова здзейсняцца, засталіся ўдзельнікам. Мерапрыемства прайшло ў рамках інфармацыйна-прафілактычнай бібліятэчнай акцыі «Мы за здоровый образ жизни».