Мы войну вспоминаем стихами - Дзяржаўная ўстанова культуры

Мы войну вспоминаем стихами

18 ліпеня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў мінскіх абласных конкурсаў «Мы войну вспоминаем стихами» і «Человек рожден для счастья», арганізаваных Галоўным упраўленнем культуры Мінскага аблвыканкама сумесна з Мінскай абласной бібліятэкай і Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці. Конкурсы адбыліся ў рамках патрыятычнай акцыі «Дарогамі Перамогі», прысвечанай 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У паэтычным конкурсе прынялі ўдзел больш за пяцьдзясят паэтаў, сярод іх была і беларуская пісьменніца, актыўная ўдзельніца літаб’яднання «Нёманец» (Узда) Г.М.Нічыпаровіч.

Віншуем Галіну Міхайлаўну з перамогай!

Прокрутить вверх