Уздзеншчына: учора, сёння, заўтра - Дзяржаўная ўстанова культуры

Уздзеншчына: учора, сёння, заўтра

17 ліпеня ў раённай бібліятэцы адбылося літаратурна-музычнае свята “Уздзеншчына: учора, сёння, заўтра”, прысвечанае 100-годдзю заснавання Уздзенскага раёна. Удзельнікі мерапрыемства прыгадалі аб мінулым нашага раёна і горада, расказвалі аб сувязі сваіх лёсаў з іх гісторыяй і жыццём. У выкананні В.Бокуць-Чабатаровай гучалі песні аб Уздзеншчыне, Г.Кароль чытала свае вершы-успаміны аб Уздзе. На мерапрыемстве адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў літаратурнага конкурсу “Жыццё маё і гонар мой”, які праводзіўся сумесна з РГА “Белая Русь”. Удзельнікам конкурсу дырэктар бібліятэкі А.Драчан уручыла дыпломы і сувеніры.

“Жыццё маё і гонар мой”

Прокрутить вверх