Ці ведаеш ты гісторыю Уздзеншчыны? - Дзяржаўная ўстанова культуры

Ці ведаеш ты гісторыю Уздзеншчыны?

16 ліпеня шасцікласнікі раённай гімназіі і настаўніца Арына Юр’еўна Матусевіч сабраліся ў двары сваёй навучальнай установы, каб прывесці ў парадак пляцоўку ля пяці бярозак: вырваць пустазелле на газоне, пачысціць і падмесці асфальтаваныя дарожкі. На час перадышкі да іх далучылася бібліятэкар Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Вольга Віяленцій. Яна прапанавала правесці краязнаўчы бліц-турнір “Ці ведаеш ты гісторыю Уздзеншчыны?”. На пытанні патрэбна было адказаць коратка – так ці не. Некаторыя пытанні не выклікалі цяжкасці, а на некаторыя патрабавалася дапамога сябра ці падказка інтуіцыі. Сурпрызам для ўсіх удзельнікаў сталі салодкія прызы, спонсарам якіх стала раённае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”. Пасля такой “інтэлектуальнай перазагрузкі” і настрой падняўся, і работа пайшла весялей.

Прокрутить вверх