13 ліпеня калектыў раённай бібліятэкі прыняў актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 530-годдзю горада Узда і 100-годдзю Уздзенскага раёна.
Адно з самых яркіх падзей урачыстасці – святочнае шэсце калектываў арганізацый і прадпрыемстваў, дзякуючы працоўным, спартыўным і культурным дасягненням якіх квітнее і развіваецца раён. Узначальвалі калону кіраўнікі перадавых арганізацый раёна, якія былі ўдастоены ганаровай місіі несці сцяг. У ліку іх – і дырэктар раённай бібліятэкі А.В.Драчан. Крэатыўна і адказна падышлі супрацоўнікі раённай бібліятэкі да ўдзелу ў шэсці. Для жыхароў і гасцей горада была падрыхтавана кніжная выстаўка «Уздзеншчына: старонкі гісторыі», літаратурная прышчэпка і інтэрактыўная віктарына «Ці ведаеш ты гісторыю Уздзеншчыны? Праўда ці мана, што…»