На мяжы Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёна 11 ліпеня актыў Уздзенскага раёна сустракаў удзельнікаў рэспубліканскага велапрабега, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 40-годдзю ўстанаўлення Сабора беларускіх святых. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі паэтычную кампазіцыю “Вершаванымі радкамі аб родным краі”, “літаратурную прышчэпку” па творах пісьменнікаў-землякоў. Госці ўслых чыталі літаратурныя радкі уздзенскіх паэтаў. У выкананні супрацоўніка бібліятэкі В.Віяленцій прагучаў верш Ніла Гілевіча «Паклон табе, мой беларускі краю!»