Асцярожна, алкаголь! - Дзяржаўная ўстанова культуры

Асцярожна, алкаголь!

10 ліпеня, напярэдадні Дня прафілактыкі алкагалізму, у Азерскай сельскай бібліятэцы прайшоў круглы стол пад назвай «Асцярожна, алкаголь!». Удзельнікамі сталі школьнікі сярэдняга і малодшага ўзросту, якія наведваюць летні лагер.

 Мерапрыемства праходзіла ў форме спаборніцтва дзвюх каманд. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, абмяркоўвалі шкоду алкаголю на арганізм чалавека, складалі словы з літар, тлумачылі сэнс прыказак пра алкаголь, гулялі ў гульню “Святлафорыкі”. Рабятамі была зроблена выснова, што алкаголь – гэта яд, які вельмі небяспечны для здароўя і жыцця чалавека.

Прокрутить вверх