Хатынь – памяць сэрца - Дзяржаўная ўстанова культуры

Хатынь – памяць сэрца

9 ліпеня Азерскую сельскую бібліятэку наведалі дзеці са школьнага аздараўленчага лагера, каб прыняць удзел у гадзіне-успаміне «Хатынь – памяць сэрца». Мерапрыемства было прымеркавана да 55-годдзя з дня адкрыцця дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Дзеці даведаліся аб трагедыі вёскі Хатынь, якой цяпер няма на карце Беларусі, але ў памяць аб якой узведзены мемарыяльны комплекс. Бібліятэкар падрыхтавала паведамленне і пра гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу, паказала, якія помнікі ўстаноўлены на тэрыторыі мемарыяла. Удзельнікі прагледзелі дакументальны фільм «Трагедыя Хатыні», пасля чаго ўшанавалі хвілінай памяці ўсіх загінуўшых, а сімвалам памяці сталі размаляваныя званы Хатыні.

 

Прокрутить вверх