Школьная пляцоўка падчас летніх канікул прыцягвае не толькі сумесным баўленнем часу дзяцей у школе, але і цікавымі мерапрыемствамі па-за школай. Адным з такіх мерапрыемстваў стала экспрэс-віктарына «Беларусь васільковая», якая прайшла ў Азерскай сельскай бібліятэцы 4 ліпеня і была прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве: з захапленнем слухалі аглядную інфармацыю аб славутасцях і знакамітых месцах нашай краіны; на віктарыне разам успаміналі рэкі і азёры, запаведнікі Беларусі; гуртам перакладалі цікавыя словы з рускай мовы на беларускую; на творчым заданні спрабавалі як мага бліжэй да арыгіналу размаляваць сімволіку дзяржавы. Усе стараліся і за гэта атрымалі салодкія пачастункі ад бібліятэкара.