И слово тоже воевало - Дзяржаўная ўстанова культуры

И слово тоже воевало

3 ліпеня ў рамках раённага мітынга, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, бібліятэкары падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю на вершы А.Вярцінскага і Г.Кляўко “Памяці загінуўшым прысвячаецца”.

У гэты дзень госці і ўдзельнікі свята наведалі бібліятэчную інтэрактыўную пляцоўку “И слово тоже воевало”, дзе была размешчана разгорнутая кніжная выстава, прысвечаная пісьменнікам-землякам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Наведвальнікі пляцоўкі маглі паўдзельнічаць у акцыі “Беларусь помнит”. Для гасцей свята – дэлегацыі Шымскага раёна Наўгародскай вобласці быў праведзены флэшмоб “Віншуем!”. А ўдзельнікі літаб’яднання “Нёманец” і чытачы раённай бібліятэкі чыталі свае ўласныя вершы і вершы мясцовых пісьменнікаў для ўсіх удзельнікаў свята.

Прокрутить вверх