Марафон-праект "Вызваленне", Узда - Дзяржаўная ўстанова культуры

Марафон-праект «Вызваленне», Узда

2 ліпеня, у дзень вызвалення г.Узда і Уздзенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве «Войной испепелённые года», якое адбылося на тэрыторыі раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Была падрыхтавана тэматычная інтэрактыўная пляцоўка «Мы помним день освобождения». Шчырыя вершаваныя радкі падарылі прысутным удзельнікі літаратурнага аб’яднання «Нёманец» і чытачы бібліятэкі Вольга Бокуць-Чабатарова, Вольга Віяленцій, Людміла Казлякоўская, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Шытыка. Мерапрыемста прайшло ў рамках патрыятычнай акцыі «Дарогамі Перамогі» абласнога марафона-праекта «Вызваленне».

Прокрутить вверх