Адкрываем Радзіму – спазнаём сябе - Дзяржаўная ўстанова культуры

Адкрываем Радзіму – спазнаём сябе

У Зенькавіцкай сельскай бібліятэцы 20 чэрвеня прайшла краязнаўча-патрыятычная аўтаэкспедыцыя «Адкрываем Радзіму – спазнаём сябе». Яна пачалася з агляда выставы ў бібліятэцы “О геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны”. Аўтаэкспедыцыя была прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Уздзенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні Зенькавіцкай школы праехалі па маршруце Парк Перамогі – Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей – Памятны знак вязням гета на Чырвонай плошчы – Старыя Маргі, дзе нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Козіч І.С. Далей маршрут пралягаў у в.Хароміцкія, дзе загінуў Герой Савецкага Саюза Марат Казей. Наступнымі прыпынкамі былі  помнікі ў в.Віркова – спаленая в.Астравок, помнік землякам у в.Сямёнавічы – помнік у п.Першамайск.

Прокрутить вверх