Для навучэнцаў УА “Уздзенскі дзяржаўны каледж” 19 чэрвеня адбылося чарговае мерапрыемства — старонкі гісторыі “Ведаць. Памятаць. Ганарыцца”. Яно было прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі клуба «РИТМ» даведаліся пра абаронцу Брэсцкай крэпасці, пісьменніка А.Махнача, аб нялёгкім жыццёвым шляху, яго літаратурнай творчасці. Увазе прысутных былі прапанаваны архіўныя матэрыялы пісьменніка, якія знаходзяцца ў фондзе раённай бібліятэкі.